Грамадства66

КГБ асадзілі назад

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні пакіне справу пра «экстрэмісцкі» нумар «Глосу знад Немна» без разгляду. З усіх магчымасьцяў спыненьня скандалёзнай справы ўлады выбралі найпрасьцейшы: няправільна напісаная іскавая заява.

Як піша ў сваім блогу гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут, гарадзенец Анджэй Пісальнік днямі атрымаў афіцыйную паперу з суду Кастрычніцкага раёну Горадні аб тым, што справа пра «экстрэмісцкі» нумар «Глосу знад Немна» застанецца без разгляду.

З усіх магчымасьцяў спыненьня гэтай скандалёзнай справы — за надта вялікі рэзананс, які пры сёньняшнім раскладзе не патрэбны — улады выбралі найпрасьцейшы. Маўляў, няправільна напісаная іскавая заява.
Генерал-маёру і начальніку УКГБ па Гарадзенскай вобласьці Ігару Пятровічу Сяргеенку плюнулі ў твар, кпіць аўтар poczobut.livejournal.com.

Адначасова з «Глосам» мусілі прызнаць экстрэмізмам і масу іншых выданьняў, у тым ліку перадвыбарныя, 2006 году ўлёткі Мілінкевіча, кнігу Севярынца... Аднак гэбоўцаў «асадзілі назад». Нават рашэньне Івейскага раённага суду, што па першым пазове з ГБ прызнаў экстрэмізмам абсалютна звычайны нумар газэты «Свабода», гарадзенскі абласны суд адмяніў і вярнуў на пераразгляд. Лібэралізацыя ідзе!.. І «абаронцы дзяржаўнага ладу», і «судзьдзі» яшчэ раз паказалі, што іхны закон як дышла.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць