У Беларусі ў ліпені ападкаў выпала на 75% больш за кліматычную норму, паведамляе БЕЛТА.

Залева ў Гродне.

Залева ў Гродне.

«Ліпень у Беларусі выдаўся цёплым: тэмпература паветра ў сярэднім па краіне на 1-2 градуса перавысіла кліматычную норму. У сярэднім па краіне выпала 148,3 мм, што склала 175% ад кліматычнай нормы. Ліпень 2018 года заняў чацвёртае месца па колькасці ападкаў у шэрагу метэаназіранняў за пасляваенны перыяд — з 1945 года», — сказалі ў Белгідрамеце.

Пачатак жніўня ў Беларусі таксама выдаўся вельмі цёплым. У бліжэйшыя дні ў краіне захаваецца спякотнае надвор'е, і толькі на наступным тыдні спякота спадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0