Раніцай 1 жніўня на трасе каля Оршы сутыкнуліся уседарожнік «Таёта Лэнд Крузер» і «Газель».
Кіроўца «Газелі» пачаў разварочвацца проста пасярод трасы. У момант, калі машына стала перпендыкулярна праезнай частцы, у раён паліўнага бака ударыла «Таёта». Абедзве машыны загарэліся.
У выніку ДТЗ кіроўца «Газелі» і адна пасажырка з апёкамі цела рознай ступені дастаўлены ў Аршанскую бальніцу, другая жанчына згарэла на месцы.
ДАІ выклала відэа з рэгістратара Таёты — на ім бачны момант непасрэдна перад аварыяй.
Пазней памёр у бальніцы і кіроўца «Газелі», піша аўтамабільны партал abw.by.
29-гадовы хлопец атрымаў апёкі 4-й ступені 100% цела. Шанцаў у яго не было.
Па інфармацыі abw.by, «Газель» належала магілёўскаму прадпрыемству «Магатэкс». Загінулая жанчына працавала прадавачкай. У «Газелі» была яшчэ адна пасажырка, цяжарная маладая жанчына. Яе даставілі ў рэанімацыю з сур'ёзнымі апёкамі.
Дарэчы, ані кіроўца Таёты, ані двое яго пасажыраў не пацярпелі.