03.08.2018 / 12:02

Чаму ў крамах прадаецца кукуруза з Кітая, хаця ў нас яе — цэлыя палі? ФОТА 30

«Наша Ніва» звярнула ўвагу, што ў мінскіх крамах прадаецца салодкая кукуруза, імпартаваная… з Кітая! 

Гэтае фота зроблена ў «Кароне». 

Гэта выглядае дзіўным на фоне засаджаных кукурузай беларускіх палёў. Дык чаму так? Мы папрасілі гандлёвую сетку патлумачыць гэта. 

Як адказалі нам прадстаўнікі «Кароны», тут нельга казаць пра нейкую дыскрымінацыю беларускай прадукцыі, справа ў тым, што айчынныя вытворцы пераважна вырошчваюць кукурузу на корм жывёле. 

«Да таго ж, ёсць розныя гатункі кукурузы. Тое, што вы бачыце на палях, — гэта не тая кукуруза, якая ляжыць на паліцах. Зрэшты, у нас і кансерваваная кукуруза збольшага імпартная, бо сваёй робіцца мала. Магчыма, нехта задумаецца і пачне вырошчваць яе і для людзей», — патлумачылі нам у сетцы. 

АЯ

1
Александр / Адказаць
03.08.2018 / 12:27
Так у нас и опята из Китая продаются. Ничего, скоро кормчий про "малую землю" писать сядет, вот тогда заживем !
1
Хм. / Адказаць
03.08.2018 / 12:33
Спытайце лепей пра гародніну з Эгіпту, Галяндыі ігд. Зараз меней, а пару год таму ў Менску ляжала эгіпэцкая бульба - і гэта ў той час, калі, паводле нашых сялянаў, ім часам бывала выгодней у яміну скінуць сваю бульбу і закапаць, чымся везьці здаваць.
1
яя / Адказаць
03.08.2018 / 12:34
У нас еще дрова в декоративных вязанках додумались из Китая привезти. В Престоне долго лежали в уголке - ждали покупателей. Цена какая-то дурная была. 


Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру