Паста з морквы
- 2 сярэднія маладыя морквы;
- 4 радыскі;
- 100 гр. сыру рыкота;
- 150 гр. мяккага вяршковага сыру;
- 1 ч. л. лімоннага соку;
- соль;
- перац.
Фота: Miód Malina Studio.
Моркву і радыс пацерці на дробнай тарцы. Змяшаць гародніну, рыкоту і крэм-чыз (лепш, каб усё было пакаёвай тэмпературы, так будзе прасцей змяшаць). Прыправіць сокам лімона, соллю і перцам на смак. Астудзіць у халадзільніку. Можна дадаць зялёную цыбулю.
Смалец з фасолі
Такая паста ідэальна ў спалучэнні з жытнёвым хлебам і салёным агурком.
- 1 бляшанка кансерваванай фасолі;
- 2 цыбуліны;
- 4 шт. чарнасліву;
- 2 лаўровыя лісты;
- 1 гарошак духмянага перцу;
- 1 шт. гваздзіку;
- 0,5 ч. л. сушанага маярану;
- 50 мл халоднай вады;
- 1 ст. л. соевага соусу;
- 1 ст. л. алею;
- соль;
- перац.
Цыбулю і чарнасліў дробна наразаем. Тым часам грэем алей на патэльні, дадаём цыбулю і смажым з лаўровым лісцем, духмяным перцам і гваздзіком да залатога колеру. Астуджваем і дастаём спецыі.
Зліваем ваду з фасолі. Робім з яе блэндарам пюрэ, дадаўшы маяран, дробку солі, перац, ваду і соевы соус.
Фота Вольгі Чарновай.
Дадаём да фасолевага пюрэ цыбулю і чарнасліў, добра перамешваем. Астуджваем у халадзільніку перад ужываннем.
Калі ў вас не склаліся адносіны з чарнаслівам, то яго можна замяніць яблыкам.
1 яблык без скуркі наразаем дробнымі кавалкамі і дадаём да цыбулі падчас смажання на патэльні. А яшчэ як варыянт можна дадаць і чарнасліў, і яблык. У такім выпадку наліце трохі больш соевага соусу, каб паста была не вельмі салодкай.