Гродзенская міліцыя паведаміла пра арышт жыхара горада, які тыдзень таму завабіў дзвюх малалетніх дзяўчынак у пад'езд жылога дома і зрабіў ім ін'екцыю невядомым рэчывам.
На яго заведзеная крымінальная справа за хуліганства.
***
Сталі вядомыя падрабязнасці здарэння. Як паведамляе мясцовы партал Grodno.in, дзяцей пакінулі у двары літаральна на 30 хвілін. У гэты час падышоў незнаёмы прапанаваў дзяўчатам 5 і 7 гадоў падняцца на дах шматпавярховага дома і паглядзець на горад.
«Мужчына патузаў за ручкі дзвярэй, якія вядуць на дах, але ўсе яны аказаліся зачыненыя. Тады ён дастаў шпрыц, набраў з ампулы невядомае рэчыва, два разы ўкалоў у вену кожнай дзяўчынцы, а затым зноў набраў шпрыц і ўпырснуў вадкасць ім у рот. Пачуўшы, што нехта едзе на ліфце, мужчына сказаў дзецям, што трэба ўцякаць», — піша Grodno.in.
Пасля мужчыну знайшлі і затрымалі, але праз трое сутак выпусцілі. Цяпер яго ізноў узялі пад варту.
Што было ў ампулах, пакуль не паведамляецца.