Новая адміністрацыя ЗША ня мае намеру адракацца плянаў разьмясьціць амэрыканскую сыстэму ПРА ў Польшчы й Чэхіі.

Пра гэта абраны прэзыдэнтам Штатаў Барак Абама заявіў у тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качынскім.

Абама пацьвердзіў значэньне стратэгічнага партнёрства паміж ЗША і Польшчай і намер разьвіваць палітычнае і вайсковае супрацоўніцтва.

Праўда, пазьней памочнік Абамы ўдакладніў інфармацыю журналістаў: устаноўка сыстэмы ПРА будзе ажыцьцёўленая ў тым выпадку, калі будзе даказаная працаздольнасьць тэхналёгій ПРА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?