03.08.2018 / 13:05

Лукашэнка: Віцебскай вобласці пара падымацца за кошт уласных рэсурсаў 9

Віцебскай вобласці пара падымацца за кошт уласных рэсурсаў. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Мёрскі раён, паведамляе БЕЛТА.

«Давайце будзем зыходзіць з таго, што ёсць. Пара Віцебскай вобласці падымацца на ногі за кошт таго, што ў яе тут сканцэнтравана», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сеяць неабходна тыя культуры, якія даюць найбольшы ўраджай у існуючых умовах. «Тут кожны раён павінен вызначыцца, зыходзячы з кліматычных умоў, проста звычкі людзей, што сеяць», - дадаў Лукашэнка.

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на развіццё жывёлагадоўчай галіны ў рэгіёне і забеспячэнне гаспадарак неабходным абсталяваннем. Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад калгас «Радзіма» ў Бялыніцкім раёне (Магілёўская вобласць), дзе стварылі простыя, але максімальна спрыяльныя ўмовы для жывёлагадоўчай дзейнасці.

0
радашковец / Адказаць
03.08.2018 / 13:15
Народзец,скінься на пад'ем малой радзімы
0
Centurion / Адказаць
03.08.2018 / 13:41
Дай на кожную гаспадарку столькі грошай, колькі на Копысь - і вось яно шчаааасьце 
0
Гость / Адказаць
03.08.2018 / 13:50
Наибольший урожай дают сорняки ! Про это еще анекдот был.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру