03.08.2018 / 14:51

Мужчына зладзіў бойку на Зыбіцкай, бо яму не далі пакаштаваць кавы ВІДЭА 27

Цяпер яго шукае міліцыя.

Адбылося ўсё яшчэ ў ліпені. Невядомы мужчына каля 12 гадзін зайшоў у кафэ, размешчанае па вуліцы Зыбіцкай, і папрасіў зрабіць яму кубачак кавы. Але спачатку ён збіраўся пакаштаваць напой, а пасля ўжо вырашыць, ці будзе ён аплочваць заказ, паведамляе мінская міліцыя.

Персанал кавярні адмовіў яму. Тады мужчына пачаў збіваць супрацоўнікаў кавярні. А пасля спакойна сыйшоў.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 35-40 гадоў, рост каля 180-185 см, моцнага целаскладу, валасы цёмныя, кароткія. Быў апрануты ў майку цёмна-шэрага колеру, чорныя спартыўныя штаны, чорныя красоўкі з белымі ўстаўкамі. Пры сабе меў сумку цераз плячо.

УШ

5
Штанюк / Адказаць
03.08.2018 / 14:56
Русский мир во всей красе!
3
Константин / Адказаць
03.08.2018 / 15:12
Неужели россиянин?
1
Алесь / Адказаць
03.08.2018 / 15:15
Новая з'ява ў беларускім грамадстве: зайдэсы
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру