03.08.2018 / 19:10

У Беларусі зменяць сістэму дзяржаўных закупак медыцынскай тэхнікі 16

У Беларусі ўдасканаляць сістэму дзяржаўных закупак медыцынскай тэхнікі, вырабаў медыцынскага прызначэння і лекавых сродкаў. Гэта пытанне абмяркоўвалася ў Міністэрстве аховы здароўя, паведамляе БелТА са спасылкай на ведамасную газету «Медыцынскі веснік».

Гаворка ідзе пра ўзмацненне дэцэнтралізацыі закупак. Абласным, гарадскім і раённым выканкамам, арганізацыям аховы здароўя дадуць паўнамоцтвы самастойна праводзіць закупкі пры строгім кантролі за ўсімі этапамі працэдуры. Планаванне выдаткаў на медыцынскую тэхніку, медыкаменты, вырабы медыцынскага прызначэння павінна завяршыцца да 1 верасня, каб арганізацыі аховы здароўя атрымалі фінансаванне пад гэтыя закупкі.

На ўзроўні арганізацыі аховы здароўя можна закупляць медыцынскую тэхніку, вырабы медыцынскага прызначэння, запчасткі коштам да 49 тысяч рублёў.

Дарагое абсталяванне і запчасткі будуць закупляць цэнтралізавана, каб знізіць іх кошт. Што датычыцца рамонту абсталявання, арганізацыі аховы здароўя будуць самастойна кантраляваць працаздольнасць тэхнікі.

0
Александр / Адказаць
03.08.2018 / 19:14
Упорядочат наконец  "финансовые потоки". Не будем даже показывать пальцем, все и так все понимают.
0
мура 2 / Адказаць
03.08.2018 / 20:03
На моей памяти закупки были децентрализованные, но гражданка Постоялко их централизовала, теперь понятно для чего. Теперь опять децентрализуют, я понимаю так ответственность на нижних этажах, бабки наверх.
0
Джоннi / Адказаць
03.08.2018 / 21:08
I што, штатгадовая праца таварыша Жарко па адладжванню механiзму дзяржзакупак кату пад хвост??? Ён жа казаў у вяхроўным савеце, што прачынаўся i клаўся спаць з думкай пра дзяржзакупкi!!!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру