Беларускі дыскусійны клуб пры Інстытуце грамадзянскай прасторы Вышэйшай школы гандлю і права імя Р. Лазарскага запрашае:

на чарговае адкрытае спатканне Клубу, прысвечанае тэме: фінансавы крызіс і яго ўплыў на эканоміку Беларусі і сярэднестатыстычнага беларуса. Парадак сустрэчы:

1. Прэзентацыя тэмы: Ганна Ушал, Aлесь Aляхновіч

2. Пытанні і дыскусія

Mадэратар: Aлесь Лукашэвіч

Мовы: беларуская (асноўная), польская, расейская (дапаможныя)

Месца: Wyższa Szkoła Handlu i Prawa im. R. Łazarskiego (Świeradowska 43, станцыя метро: Wilanowska) -> сектар “F” -> 9 паверх (ліфтам) -> Sala Konferencyjna

Час: серада, 12. лістапада, 19.00

Узяць ўдзел у сустрэчы Дыскусійнага Клубу можна і дыстанцыйна (тым, хто жыве ў Беларусі ці па-за Варшавай), чакаем Вашых рэфератаў аб’ёмам да 500 знакаў на паштовы адрас: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0