04.08.2018 / 09:03

Арыштаваны экс-прэзідэнт Арменіі адмаўляецца даваць паказанні 6

Арыштаваны экс-прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран адмаўляецца даваць паказанні. Пра гэта армянскім СМІ паведаміў кіраўнік Спецыяльнай следчай службы (ССС) Сасун Хачатрян.

Качаран быў арыштаваны ў рамках расследавання крымінальнай справы аб незаконным разгоне пратэстаў апазіцыі ў 2008 годзе. Тады ўлада перайшла да пераемніка Качарана, Сержа Саргсяна.

Хачатран часткова раскрыў змест сакрэтнага загаду №0038 «Аб выкананні задач, пастаўленых Вярхоўным галоўнакамандуючым Рэспублікі Арменія», які быў падпісаны 23 лютага 2008 года кіраўніком Мінабароны Арменіі Мікаэлам Аруцюнянам і цяпер трапіў у рукі следства.

У 2008 годзе прыхільнікі кандыдата ад апазіцыі Лявона Тэр-Петрасяна ладзілі масавыя акцыі пратэсту на плошчы Свабоды ў Ерэване. 1—2 сакавіка паліцыя жорстка разагнала пратэстоўцаў. 10 чалавек загінулі, многія атрымалі раненні. Качаран абвясціў 20-дзённае надзвычайнае становішча, падчас якога адбыліся арышты лідараў апазіцыі.

Качарану пагражае да 15 гадоў турмы.

nn.by

11
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
04.08.2018 / 09:09
Я же говорил , если нету хлеба , то будут зрелища ..))
2
Ladzimir / Адказаць
04.08.2018 / 10:01
Адказваецца?
Дык сучару пасадзіць за краты без яго згоды. Па закону. 
 Для ўсіх закон аднолькавы.
Каб ведалі іншыя прэзідэнты, што набліжаецца той час , калі кожная сучара, парушыўшая закон, павінна будзе адказаць за здзейсненае.
0
па справядлівасьці / Адказаць
04.08.2018 / 10:04
"1—2 сакавіка паліцыя жорстка разагнала пратэстоўцаў. 10 чалавек загінулі, многія атрымалі раненні. Качаран абвясціў 20-дзённае надзвычайнае становішча, падчас якога адбыліся арышты лідараў апазіцыі".
  Спачатку пасадзіць, а потым забіць. 

https://nn.by/?c=ar&i=213768
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру