04.08.2018 / 14:22

Сёння і заўтра — фестываль «Справа» ў Белай Царкве ў Віцебскай вобласці. Хедлайнер — «Тройца» 5

«Тройца» стане хедлайнерам фестывалю «Справа», што другі год запар адбываецца ў Белай Царкве — гэта каля Чарэі ў Чашніцкім раёне. Месца правядзення — паўвостраў сярод азёр, на якім стаяць руіны велічнай старой уніяцкай царквы.

Як і летась, фэст адбываецца два дні. Рокеры («Натхненне Пафнуція») там выступаюць поруч з народнымі калектывамі — пеўчымі мясцовай царквы і хорам мясцовага дома культуры, а таксама выканаўцамі класічнай музыкі. 

Фестываль арганізавалі мясцовыя энтузіясты.

nn.by; фота budzma.by

0
Дамініка / Адказаць
04.08.2018 / 14:49
Якія прыгожыя мясціны!
1
Максим Дизайнер / Адказаць
04.08.2018 / 18:52
Эх, слабо разрелкмировали. Если бы был тур из Минска, взял бы литров 5 чилийского, и покатил на концерт любимой группы.
0
Шляхціц размазня / Адказаць
04.08.2018 / 19:14
А мы ўжо тут!))
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру