Цырымонію святкавання 81-й гадавіны стварэння нацыянальнай гвардыі, на якой выступаў прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, перарвалі з-за выбухаў.

Падчас прамовы венесуэльскага лідара ён і людзі, якія яго атачалі, рэзка паглядзелі ўверх, пасля чаго сотні ўдзельнікаў парада на праспекце Балівара кінуліся з трыбуны і трансляцыю абарвалі. Вось відэа:

А вось як дзейнічалі целаахоўнікі Мадура і ён сам:

На кадрах з месца падзей відаць, як салдаты разбягаюцца.

Аказалася, што здарыўся выбух. Кіраўніка Венесуэлы целаахоўнікі спачатку закрылі бронематамі, а пасля экстрана эвакуіравалі з месца здарэння.

Сцвярджаецца, што для атакі былі задзейнічаныя некалькі беспілотных апаратаў, нашпігаваных выбухоўкай. У выніку выбухаў атрымалі раненні сем вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў цырымоніі.

Прэзідэнт Венесуэлы і высокапастаўленыя чыноўнікі не пацярпелі.

Мадура ўжо заявіў, што адказнасць за замах на яго нясе прэзідэнт суседняй Калумбіі Хуан Мануэль Сантас. Пра гэта Мадура заявіў у звароце да нацыі.

Мадура адзначыў, што наяўныя доказы паказваюць на тое, што да арганізацыі замаху маюць дачыненне і правыя венесуэльскія групоўкі. Паводле яго слоў, паліцыя ўжо арыштавала некалькі чалавек.

Сітуацыя ў Венесуэле напружаная. Апазіцыя вінаваціць Мадура ва ўзурпацыі ўлады і давядзенні эканомікі да калапсу. Мадура ж, як і раней Чавес, спрабуюць пабудаваць у краіне сацыялізм кубінскага ўзору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0