05.08.2018 / 12:52

Расійскае «Военное обозреніе»: У Беларусі будуць жыць 3—4 мільёны чалавек. Становішча там горшае, чым ва Украіны 118

Расійскі сайт «Военное обозреніе» выпусціў чарговыя матэрыялы на беларускую тэматыку.

У адным з іх Алег Ягораў сцвярджае, што ўсёй Усходняй Еўропе пагражае страшная дэпапуляцыя, і ў Беларусі, пры адмове ад саюза з Расіяй, застануцца жыць 3-4 мільёны чалавек. У іншым артыкуле Ягораў апісвае адносіны Беларусі і Украіны з Расіяй і прыходзіць да высновы: наша краіна ставіцца да Расіі як да лузера і пустога месца, а не як да вялікай дзяржавы.

У Беларусі будуць жыць 3—4 мільёны чалавек

«Военное обозреніе» ў сваім артыкуле зыходзіць з таго, што шчыльнасць насельніцтва карэлюецца з сельскагаспадарчай прадукцыйнасцю тэрыторыі і ўзроўнем яе эканамічнага развіцця.

Былыя савецкія рэспублікі аўтар называе «дзяржавамі-лімітрофамі» і звязвае іх дэпапуляцыю з дэіндустрыялізацыяй. Нібыта, менавіта савецкія вытворчыя комплексы, электрастанцыі і парты дазвалялі Украіне пракарміць 52 мільёны чалавек, а Беларусі — 10. А з моманту здабыцця незалежнасці, як піша Ягораў, былыя савецкія рэспублікі хутка «праелі» савецкую спадчыну.

Такое ж было і ў краінах Балтыі. Як сцвярджае «Военное обозреніе», без Расіі гэтыя краіны чакае галодная смерць.

«Эстонцы могуць быць вельмі паспяховымі, але… строга ў межах Расіі. Інакш — галеча. І насельніцтва ад бяскорміцы пачынае выміраць і разбягацца… Рыга і Талін вельмі добра жылі за кошт статусу імперскіх партовых гарадоў»,

— піша Ягораў.

Пра Беларусь аўтар піша, што наша краіна пакуль усіх гэтых эканоміка-дэмаграфічных праблем пазбегла. Ключавое слова — «пакуль». Прычына гэтага — квазіінтэграцыя з Расіяй. Гэта значыць наяўнасць рускага рынка, танных энергарэсурсаў і велічэзных датацый / «крэдытаў», дазволіла захаваць колькасць беларусаў практычна на савецкім узроўні.

«Але калі мы паглядзім на становішча РБ з пункту гледжання глабальнай эканомікі, то яно значна горшае, чым у краін Балтыі і Украіны. Чаму? Няма ні выхаду да мора, ні сур'ёзных запасаў якіх-небудзь рэсурсаў і магутных экспартных вытворчасцей першай перапрацоўкі таксама няма (тыпу металургічных гігантаў Украіны). Каму і навошта патрэбна Беларусь у глабальным маштабе? Якое насельніцтва на дадзенай тэрыторыі эканамічна абгрунтаванае?»

— пытаецца Ягораў.

Ён лічыць, што турызм для нашай краіны малаперспектыўны як крыніца даходаў, таму што «Мінск — гэта нават не зусім Кіеў, не кажучы ўжо пра Парыж».

На думку «Военного обозренія», жыць у нашай краіне будуць 3—4 мільёны чалавек, але нават яны будуць небагатымі, а беларускія гарады чакае энергетычны калапс:

«Мінск — гэта не зусім тропікі і ацяпленне каштуе вельмі сур'ёзных грошай»,

— піша Егораў.

Беларусь лічыць Расію лузерам і пустым месцам, а не звышдзяржавай

«Военное обозреніе» піша, што ў Беларусі і Украіне склалася незалежная ад Масквы ідэалогія і разуменне геапалітычнай сітуацыі:

«Як у Беларусі, так і ва Украіне «падзенне СССР» працягвалася бясконца. Гэта значыць, што тыя самыя настроі, якія былі папулярныя і ў Расіі ў канцы 80-х / пачатку 90-х, у іх так і не мяняліся. Гэта значыць, той пералом, у свядомасці, адносінах да дзяржавы і міжнародных адносінах, які ў РФ адбыўся ў канцы 90-х у выніку эканамічнага крызісу і нападзення НАТА на Югаславію… адбыўся ў Расіі, але не ва Украіне, і не ў Беларусі»,

— паведамляе Ягораў.

Менавіта з гэтага моманту, як ён лічыць, Беларусь і Расія пачалі ўсё горш і горш разумець адзін аднаго. Гэта значыць, што менавіта тады (на мяжы тысячагоддзяў) краіны збочылі на розныя дарогі. У той час, як Расія парвала з ельцынскай спадчынай 90-ых, г.зн. перастала шукаць сяброўства з Захадам, Беларусь і Украіна, на думку аўтара, так і засталіся думкамі ў 90-ых:

«Палітычнае разуменне працэсаў, якія адбываюцца ў Расіі, яны бяруць у заходніх прапагандыстаў».

Ягораў не разумее, чаму інфармацыю аб тэхнічных, эканамічных і палітычных поспехах Расіі ў Беларусі і Украіне сур'ёзна ніхто не ўспрымае:

«Дасягненні Расіі ў самых розных галінах фактычна ніякай цікавасці ні ў Беларусі, ні ва Украіне не выклікалі».

Ён упэўнены, што Захад перамог у гэтых краінах канчаткова, і Расія ўжо нічога не зможа з гэтым зрабіць:

«З іх гледзішча, Расія — лузер і пустое месца і геапалітыкі для яе не існуе. Мы на ўсё спрабуем глядзець са сваёй званіцы, а часам гэта памылкова. З мінскай / кіеўскай званіц від адкрываецца зусім іншы».

Як піша Ягораў, у галаве беларускіх эліт існуе нейкая «зборная салянка» з «дробнамаёнткавага нацыяналізму, познесавецкіх ілюзій, празаходніх настрояў і іншай муці».

На думку «Военного обозренія» абсалютна невырашальныя палітычныя праблемы з Украінай і Беларуссю (як, у прынцыпе, і з Грузіяй ці Эстоніяй) паўстаюць з-за таго, што для іх Расія сёння «проста краіна», а не звышдзяржава.

ММ

11
Палешук / Адказаць
05.08.2018 / 12:59
Я, как гражданин, за выход Беларуси из всех интеграционных процессов с Российской империей,и за вступление Беларуси в НАТО и Евросоюз, настолько быстро, насколько это возможно, с переходом на соответствующие стандарты. Так же нужен плавный переход к парламентско-президентской республике.

Иначе этот бесконечный трэш не прекратиться никогда, мы так и будем ходить по замкнутому кругу.
0
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
05.08.2018 / 13:05
Дасягненні Расіі ў самых розных галінах фактычна ніякай цікавасці ні ў Беларусі, ні ва Украіне не выклікалі
https://nn.by/?c=ar&i=213792

Спіс у студыю :)
1
Юрась Беларус / Адказаць
05.08.2018 / 13:11
Спачатку варта "агледзецца" у сваёй краіне, а ўжо потым лезці са сваім "аналізам" у суседнія.
Паказаць усе каментары/ 118 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру