05.08.2018 / 13:29

Міхалок: Кулінковіча падкасіла свінячая, бульбяная, шэрая валтузня ў інтэрнэце ВІДЭА 86

На канцэрце «Рок за Баброў» 4 жніўня Сяргей Міхалок выказаўся пра смерць Аляксандра Кулінковіча.

«Мне здаецца, троху яго падкасіла ўся гэта свінячая, бульбяная, шэрая валтузня, якая ўзнікла некалькі месяцаў таму ў інтэрнэт-прасторы.

Няхай тыя, хто цяпер выцірае свае гнеўныя пасквілі, усе свае злосныя жарцікі наконт Сашы Кулінковіча, абатруць слёзы ўспамінаў. І, сябры, вам не перакрэсліць той старонкі, калі вы пакрыўдзілі кагосьці дарэмна. Таму што Саша Кулінковіч з таго часу, калі яму можна было забараніць выступаць там, дзе ён хоча, але яго ніколі нельга было прымусіць выступаць там, дзе ён не хоча», — сказаў са сцэны Сяргей Міхалок.

Музыка назваў «Neuro Dubel» самым недаацэненым панк-гуртом усёй пост-савецкай прасторы.

Відэа: Еўрарадыё.

68
Саня / Адказаць
05.08.2018 / 13:36
Михалок кажется сейчас таким же пустобрехом ..... Деньги меняют людей... Это уде не тот Михалок, который был 3-4 года назад...
59
LMI / Адказаць
05.08.2018 / 13:45
Няма ніякага жаданьня каментаваць нейкае глупства ад Міхалка. Не зразумела толькі навошта яго казаць.
58
Люстэрка / Адказаць
05.08.2018 / 13:55
Беларусы думалі, што на Міхалка і Кулінковіча ціснуць улады, а аказваецца яны прынцыпова не жадалі ўдзельнічаць у Дні Волі на стагоддзе БНР? Меркаванне самога Кулінковіча мы ўжо не даведаемся. Усё ж такі магчыма ён вагаўся, які зрабіць выбар, раз перажываў, што пра яго пішуць людзі. Кулінковіч пражыў кароткае жыццё і напэўна ўдзел у Дні Волі стаў бы прыгожай кульмінацыяй яго біяграфіі. Ён увайшоў бы не толькі ў гісторыю музыкі, але і ў гісторыю краіны...
Паказаць усе каментары/ 86 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру