Разам з сэрвісам пошуку танных авіяквіткоў Aviasales.ru расказваем, па якіх банальных і небанальных накірунках можна паспець злятаць гэтым летам.

Казахстан

Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Так, адразу вось такі паварот. Сярэдняя Азія для звычайнага беларуса — terra incognita ў тым, што тычыцца адпачынку і падарожжаў.

Казахстан — дзявятая краіна ў свеце па плошчы, шырыня абшараў якой адлюстроўваецца ў шкле хмарачосаў сталіцы і разнастайнасці прыродных краявідаў.

Фота flickr.com

Фота flickr.com

Айчынная «Белавія» лятае ў сталіцу Казахстана Астану і ў найбуйнейшы горад гэтай краіны — Алматы. Ёсць у раскладзе рэйсаў і іншыя населеныя пункты — Паўладар, Кастанай, але туды турысты ездзяць рэдка.

Можна, вядома, адправіцца і на цягніку, але калі вы цэніце час і камфорт, то самалёт — аптымальны варыянт. 

Турыст можа знайсці ў Казахстане варыянты адпачынку на любы густ: прымаць сонечныя ванны на пляжах Каспійскага мора ці скараць горныя вяршыні. Або шукаць спакой у сучасных кварталах са шкла і бетону. Калі ў вашых планах на адпачынак ніколі не было Казахстана, то самы час пра гэта падумаць!

Кіпр

Фота goodfreephotos.com

Фота goodfreephotos.com

Ужо даўно адно з любімых месцаў адпачынку беларусаў. Але перад тым, як ляцець на востраў, варта ўлічыць некалькі момантаў.

Тэрыторыю міжземнаморскай выспы кантралююць адразу некалькі дзяржаў: Рэспубліка Кіпр, Турцыя і Вялікабрытанія. І калі ў брытанцаў на Кіпры размешчаны ваенныя базы (гасцям там наўрад ці будуць рады), то дзве іншыя дзяржавы актыўна развіваюць турызм.

Для падарожжа ў Паўночны Кіпр віза не спатрэбіцца, а вось у паўднёвую частку вострава без яе не патрапіць. Кароткатэрміновую візу можна аформіць у консульстве Кіпра ў Мінску. Прыемны бонус: пры наяўнасці шэнгенскай візы гэта рабіць не трэба.

Фота goodfreephotos.com

Фота goodfreephotos.com

Прамым рэйсам з Мінска можна паляцець у Ларнаку. Усяго тры з паловай гадзіны — і вы амаль на моры. Асноўныя курорты Кіпра — гэта Ая-Напа, Ларнака, Лімасол, Пафас, Пратарас і Кірэнія. У курортны сезон на Кіпр таксама лётаюць чартарныя рэйсы.

Турцыя

Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Банальшчына, скажаце вы. Мы ж назавём гэта класікай. Тысячы беларускіх турыстаў штогод абіраюць турэцкія курорты, таму што Турцыя — гэта, бадай, найлепшыя суадносіны кошту і якасці. Да таго ж сюды не патрэбная віза.

Турцыя абмываецца чатырма морамі, на беразе якіх размешчаны тысячы гатэляў. Акрамя таго, Турцыі дасталася багатая спадчына розных культур і цывілізацый.

Фота flickr.com

Фота flickr.com

Пераважная большасць турыстаў асабліва не хвалюецца наконт авіябілетаў, паколькі бярэ пуцёўкі, дзе ў all-inclusive уваходзіць не толькі ежа і выпіўка, але і пералёт. Але калі вы любіце ўсё планаваць самастойна, то на aviasales.ru можна знайсці танныя авіяквіткі.

Улічвайце, што рэгулярныя прамыя рэйсы з Мінска ёсць толькі ў Стамбул — туды лятаюць як «Белавія», так і Турэцкія авіялініі. На курорты таксама ёсць чартарныя пералёты, якія арганізоўваюць турфірмы.

Балгарыя

Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Трапіць у Балгарыю можна, калі ў пашпарце стаіць шматразовая шэнгенская віза. У каго яе няма, давядзецца адкрываць нацыянальную балгарскую. З ёй звычайна ніякіх праблем не ўзнікае: балгары ахвотна даюць паўгадавую, нават калі вы ніколі раней не былі ў іх краіне.

Па балгарскай візе можна з'ездзіць у Харватыю ці Румынію, якія гэтак жа, як і Балгарыя, уваходзяць у Еўрасаюз, але пакуль не ўваходзяць у шэнгенскую зону.

Большасць турыстаў дабіраюцца да Балгарыі на самалёце. Міжнародныя аэрапорты ёсць у Сафіі, Плоўдзіве, а таксама Варне і Бургасе, куды лятае «Белавія». У летні час да ўсяго ёсць і вялікая колькасць чартарных рэйсаў.

Фота maxpixel.net

Фота maxpixel.net

Балгарская інфраструктура — гэта, вядома, не Турцыя, але курорты актыўна развіваюцца. Адпачынак у Балгарыі — гэта маляўнічыя горы, Чорнае мора з шырокімі пляжамі, мінеральныя крыніцы, а таксама культурныя і прыродныя славутасці.

Чарнагорыя

Фота maxpixel.net

Фота maxpixel.net

Адпачынак у Чарнагорыі стаў папулярным у беларусаў пасля таго, як у 2009 годзе было падпісана пагадненне аб узаемных бязвізавых паездках. Цяпер грамадзяне Беларусі могуць свабодна падарожнічаць па Чарнагорыі на працягу 30 дзён. Аднак пры гэтым абавязкова мець турыстычны ваўчар, які, уласна, і пацвярджае мэту візіту.

Ёсць і яшчэ адно важнае ўдакладненне. Калі вы захочаце адправіцца сухапутным транспартам, то спатрэбіцца шэнгенская віза для праезду па тэрыторыі Еўрасаюза. Таму самалёт — найлепшае рашэнне, калі хочаце ашчадзіць час на дарогу і візавыя фармальнасці.

Падарожнічайце, адкрывайце для сябе новыя краіны і напрамкі — правядзіце апошні летні месяц ярка!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?