07.08.2018 / 12:52

Пракат ровараў у Мінску: адрасы і цэны

Узяць ровар у арэнду — аптымальная магчымасць як для тых, хто любіць актыўны адпачынак, але не мае ўласнага двухколага сябра, так і для гасцей сталіцы. Арэнда ровара не толькі дазволіць абмежаваць карыстанне грамадскім транспартам і сэканоміць час на даезд да неабходнага пункту прызначэння, але таксама дасць магчымасць самастойна дабрацца ў самыя разнастайныя, нярэдка цяжкадаступныя, куткі сталіцы. Для тых, хто плануе арандаваць ровар, але не ведае з чаго пачаць, прапануем спіс актуальных пунктаў пракату.


фота аўтара

SpeedyGo

speedygo.by

Дзе: пр-т Незалежнасці, 37а (ст. м. «Плошча Перамогі»).

За колькі: гадзіна — ад 5 да 12 рублёў у залежнасці ад віду ровара, суткі — ад 15 да 22 рублёў, ноч (ад 21.00 да 10.00 наступнага дня ) — ад 10 да 16 рублёў.

Гадзіны працы: штодня з 10.00 да 22.00.

Тэлефоны: +375 29 144 50 30, +375 29 244 50 30.

У арэнду прапануюцца як дарослыя, так і дзіцячыя ровары, ровар з дзіцячым велапрычэпам, а таксама кастомныя ровары. Багаты выбар мадэляў, з якім можна азнаёміцца таксама на сайце. Ёсць паслуга начной арэнды. Месцазнаходжанне пункта пракату зручнае для тых, хто хоча пакатацца па галоўным праспекце Мінска.

Велапракат

veloprokat.by

Дзе: вул. Малініна, 35а, рынак «Свелта» (будынак салярыя).

За колькі: гадзіна — 5 рублёў, суткі — 19 рублёў, ноч (з 18.00 да 12.00 — 13 рублёў).

Гадзіны працы: штодня з 11.00 да 19.00.

Тэлефоны: +375 29 614 89 70, +375 29 260 57 44.

Недалёка ад пункта пракату (500 метраў) знаходзіцца пачатак мінскай веласцежкі, па якой уздоўж рэчкі можна дабрацца ад Серабранкі да Ждановіч. Можна таксама ўзяць у арэнду дзіцячы ровар-прычэп «Тандэм» для катання дзяцей ад 4 да 9 год альбо ровар «Тандэм» для дваіх дарослых. Прадугледжана магчымасць начной арэнды.

Drive-sport.by

drive-sport.by

Дзе: пр-т Пераможцаў, 93 (будынак 4-й гарадской паліклінікі).

За колькі: гадзіна — 4 рублі, суткі — 15 рублёў.

Гадзіны працы: панядзелак—пятніца — з 11.00 да 21.00, у выходныя — з 10.00 да 21.00.

Тэлефоны: +375 29 391 70 79, +375 29 789 73 12.

Прадугледжаны зніжкі для пастаянных кліентаў. У арэнду можна ўзяць як дарослыя, так і дзіцячыя мадэлі ровараў. Для юрыдычных асобаў ёсць магчымасць дастаўкі ровараў у неабходнае месца.

Affecta Sport

afs.by

Дзе: вул. Гамарніка, 30, БЦ «Зялёны луг».

За колькі: гадзіна — 4 рублі, суткі — 15 рублёў, ноч (з 20.00 да 12.00 наступнага дня) — 8 рублёў.

Гадзіны працы: штодня з 11.00 да 22.00.

Тэлефоны: +375 25 508 73 74, +375 33 314 70 61, +375 44 454 98 86.

Можна арандаваць як дарослыя, так і дзіцячыя ровары. Прадугледжана паслуга начной арэнды. Ёсць тэст-драйв, дзе можна папярэдне праверыць выбраны ровар. Нярэдка праводзяцца зніжкі і акцыі. Для тых, хто прыехаў на ўласным аўтамабілі, прадугледжаны парковачныя месцы.

Побач з салонам пракату знаходзяцца 2 веласцежкі — каля Цнянскага вадасховішча і Лагойскі тракт — Раўбічы.

фота аўтара

Wildbike

Велапракат з бясплатнай дастаўкай

wildbike.by

Заяўкі на арэнду прымаюцца з 10 да 19 без выходных праз форму на сайце альбо па тэлефонах +375 29 607 77 60, +375 33 607 77 60.

Дастаўка замовы з 18:00 да 21:00. Выходныя: панядзелак—аўторак.

За колькі: суткі — 21, 26 і 29 рублёў за ровар для дарослых, 12—14 рублёў за дзіцячы ровар

Зручная паслуга для тых, хто прывык эканоміць свой час. Ровар прывязуць па пазначаным адрасе да самага пад’езда, а пасля забяруць. Прадугледжана магчымасць замовіць дадатковыя аксэсуары, у тым ліку велакрэсла для дзіцяці. Аплата толькі наяўнымі.

Велапракат «Цэнтральны»

centr—prokat.by

Дзе: вул. К. Маркса, 45а, гараж 26.

За колькі: гадзіна — 4 рублі, суткі — 15 рублёў.

Гадзіны працы: панядзелак—пятніца — з 12.00 да 22.00, субота — нядзеля — з 10.00 да 22.00.

Тэлефон: +375 29 352 05 12.

Пункт велапракату знаходзіцца ў цэнтры горада. Шлем, аптэчка і велакамп’ютар выдаюцца бясплатна.

Велатрэк

velotrek.by

Дзе: пункты пракату знаходзяцца ў парку Горкага, Лошыцкім парку, парку Перамогі, на вул. Піянерская, 37А (каля «Мінск-арэны»).

Цана: гадзіна — 5 рублёў, суткі — 15, у выходныя і святы — 20 рублёў за суткі.

Гадзіны працы: панядзелак — пятніца — з 13.00 да 21.30, субота і нядзеля — з 10.00 да 21.30.

Тэлефоны: +375 29 967 15 81, +375 29 572 20 81.

Пункты пракату знаходзяцца ўздоўж веласцежкі Чыжоўскае вадасховішча — вадасховішча Дразды. Можна ўзяць дзіцячы ровар і ровар-тандэм. Ёсць начны пракат. Для пастаянных кліентаў прадугледжаны зніжкі.

Веладыска-Цэнтр

velodisco.by

Дзе: на вул. Маякоўскага, 11 (цокальный паверх), вул. Шугаева, 13 к. 1 (Веладыска-Уручча), на пр-це Пераможцаў, 9 («Веладыска-Хілтан»).

За колькі: на Маякоўскага і Шугаева гадзіна каштуе 5 рублёў, суткі —18 рублёў, ноч (з 21.00 да 14.00) — 10 рублёў. На Пераможцаў кошт гадзіны 7 рублёў, сутак — 20 рублёў.

Гадзіны працы: на Маякоўскага і Шугаева з панядзелка па пятніцу з 14.00 да 22.00, у суботу і нядзелю з 11.00 да 22.00, на Пераможцаў — штодня з 9.00 да 21.00.

Тэлефоны: +375 29 135 36 17 (на Маякоўскага), ‎+375 29 122 53 93, +375 33 678 57 85 («Веладыска-Уручча» на Шугаева), +375 29 512 512 8 («Веладыска-Хілтан» на Пераможцаў).

Пункты пракату супрацоўнічаюць як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі. Ёсць магчымасць арганізацыі выязднога пракату ровараў на разнастайныя мерапрыемствы.

фота аўтара

X Sport

xsport.by

Дзе: вул. Ціміразева, 67.

За колькі: гадзіна — ад 1,5 да 4 рублёў, суткі — ад 8,5 да 15 рублёў.

Гадзіны працы: штодня з 10.00 да 20.00, нядзеля — да 18.00.

Тэлефоны: +375 29 324 29 24, +375 25 716 84 78.

Для тых, хто плануе велатурызм, ёсць магчымасць пракату шасейных ровараў.

Велапракат на «Мінск-арэне»

minskarena.by

Дзе: праспект Пераможцаў, 111.

За колькі: гадзіна ў будні дзень — 4 рублі, суткі ў будні дзень — 12 рублёў, у выходныя і святы — 14 рублёў.

Гадзіны працы: з штодня 9.00 — 20.00.

Тэлефоны: +375 17 209 06 48; +375 44 788 21 06.

Побач з пунктам пракату знаходзіцца веласцежка, пракладзеная ўздоўж праспекта Пераможцаў. У пракат прапануюцца толькі ровары айчыннай фірмы Aist.

Гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна»

s—dolina.by

Дзе: вул. Каржанеўскага, 45.

За колькі: гадзіна ў будні дзень — 4 рублі, у выходны — 5 рублёў, адзін дзень — 15 рублёў.

Гадзіны працы: панядзелак — пятніца — з 12.00 да 20.30, выходныя і святочныя — з 10.00 да 20.30.

Тэлефон: +375 29 196 15 35.

Месцазнаходжанне пункта пракату зацікавіць тых, хто хацеў бы праехацца па маляўнічых мясцінах парку «Курасоўшчына», а таксама пазнаёміцца з помнікам архітэктуры канца XІХ стагоддзя, вядомым як «Белая дача». У парку пракладзены веласцежкі.

СпортДрайв

sportdraiv.by

Дзе: вул. Я. Маўра, 30, кв. 46.

За колькі: гадзіна — 4, 5, 6 рублёў, суткі з панядзелка па чацвер — 14, 18, 22, у пятніцу — нядзелю — 17, 22, 27 рублёў.

Час працы: панядзелак — пятніца — з 14.00 да 20.00, субота — нядзеля з 11.00 да 20.00.

Тэлефоны: +375 25 945 92 18, +375 29 258 68 85, +375 44 718 95 02.

Ганна Валодзіна

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру