06.08.2018 / 07:59

Ігару Лучанку — 80 9

«Спадчына», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць» — песні, музыку для якіх стварыў Ігар Лучанок, часта ўспрымаюцца як народныя. 6 жніўня кампазітару, народнаму артысту Беларусі, споўнілася 80 гадоў.

Ігар Лучанок нарадзіўся ў Мар’інай Горцы, у творчай сям’і. Паводле словаў кампазітара, ён ведае свой род да дзясятага калена.

Бацька Лучанка, прафесійны скрыпач, быў артыстам у Беларускім тэатры Уладзіслава Галубка, і толькі цудам пазбег рэпрэсій.

Сваімі галоўнымі творамі Ігар Лучанок лічыць песні «Мой родны кут» і «Спадчына». Песні вядомыя кожнаму беларусу, некаторыя нават лічаць іх народнымі, як і «Польку беларускую».

Таксама Лучанок стварыў шэраг значных акадэмічных твораў, а яго «Песню пра Мінск» штодня адбіваюць куранты на Мінскай ратушы.

Таксама Ігар Лучанок — аўтар адной з першых рок-опер у СССР. Гэта «Гусляр», на словы Купалы, напісаны супольна з «Песнярамі».

13
Сколько можно / Адказаць
06.08.2018 / 09:13
безнадежный совок, однако...
1
33 / Адказаць
06.08.2018 / 11:14
Шчырыя віншаванні!!!

3
вовенций / Адказаць
06.08.2018 / 11:56
Сколько можно,человеку Бог дал мелодический дар. Что он Вам дал, неуважаемый?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру