На пераход расійскіх чыноўнікаў і работнікаў дзяржкампаній на выкарыстанне мабільнай аперацыйнай сістэмы Sailfish «Растэлекама» спатрэбіцца больш як 160 млрд расійскіх рублёў (больш за 2,5 млрд даляраў).

На яе хочуць перавесці амаль 8 млн карыстальнікаў да канца 2021, піша kommersant.ru. На смартфоны з Sailfish павінны перайсці 7,9 млн супрацоўнікаў дзяржорганаў, бюджэтных устаноў і кампаній з дзяржудзелам, паведамляе выданне. Такія смартфоны таксама будуць рэкамендаваныя органам мясцовага самакіравання.

Sailfish распрацоўвалася фінскай кампаніяй Jolla, у якой працавалі былыя супрацоўнікі Nokia. У сакавіку 2018 года 75% кампаніі Jolla набыў «Растэлекам». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0