Даследчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта распавялі СМІ, што падчас курэння кальяна арганізм чалавека атрымлівае такую ж шкоду для здароўя, як і падчас курэння звычайных цыгарэт.

Даследчыкі ў якасці эксперыменту запрасілі 48 добраахвотнікаў папаліць кальян трыццаць хвілін. Да і пасля курэння навукоўцы вымералі артэрыяльны ціск, сардэчны рытм і ўзровень нікаціну ў крыві.

Высветлілася, што падчас курэння кальяна частата сардэчных скарачэнняў павялічваецца на 16 удараў у хвіліну. Таксама ў курца ў гэты момант павялічваецца артэрыяльны ціск.

Сабраныя звесткі даказалі, што курэнне кальяна аналагічнае курэнню звычайных цыгарэт, і меркаванне аб невялікай шкодзе кальяна — проста міф.

Адзначаецца, што ў тытунь для кальянаў дадаюць сінтэтычныя хімічныя рэчывы, якія таксама могуць адбіцца на здароўі чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0