09.08.2018 / 13:43

11 жніўня — вандроўка ў Падняпроўе: сядзібы, краявіды, замкі  2

Фонд «Краіна замкаў» запрашае ўсіх ахвотных у вандроўку па найпрыгажэйшых сядзібах Беларусі, а таксама ў Рагачоў, дзе стаяў палац каралевы Боны, і у Быхаў з яго легендарным непрыступным замкам.

Сядзіба Жылічы - былы маёнтак у сённяшнім Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, які належаў буйным землеўласнікам Булгакам. У 1830-я тут ствараюць велічны палацавы ансамбль, разбіваюць парк са скульптурамі. У ХХ стагоддзі палац прыйшоў у запусценне, але дзякуючы рэстаўрацыі апошніх гадоў яму ўдалося хаця б часткова вярнуць былое хараство.

У палацы аднаўляюць інтэр'еры з багатай ляпнінай.

Цешыць вока пасля завяршэння рэстаўрацыі і сядзіба «Чырвоны бераг» пад Жлобінам. Належаў маёнтак роду Козел-Паклеўскіх, а будаўніцтва палаца ў стылі неаготыкі, папулярным на пераломе XIX-XX стагоддзяў, праходзіла ў 1890-я.

Удзельнікі экскурсіі змогуць агледзець казачны сядзібны дом, прагуляцца па паркуўздоўж берага маляўнічай ракі Дубосны.

Таксама экскурсія завітае ў Рагачоў. Горад вядомы «замкам каралевы Боны». Ён не дайшоў да нашых дзён, аднак захаваліся многія іншыя старыя будынкі і старажытнае замчышча, з якога можна пабачыць маляўнічыя краявіды Друці і Дняпра. У Рагачове ў летнія месяцы частяком бываў Уладзімір Караткевіч, дом яго дзеда дайшоў да нашых дзён.

У завяршэнне экскурсіі - старажытны Быхаў, дзе на беразе Дняпра захавалася самая старая абарончая сінагога Беларусі і сцены непрыступнага замка Хадкевічаў і Сапегаў.

Гэта ён у часы «Патопу» абараняўся ад маскоўскага войска больш за два гады. Падчас абароны легендарны арганіст Томаш срэбнай куляй падстрэліў «загаворанага» гетмана Войска Запарожскага Івана Залатарэнку.

Гэтую і многія іншыя гісторыі і легенды Падняпроўя змогуць пачуць удзельнікі вандроўкі.

Даведацца падрабязнасці і запісацца ў падарожжа ў Падняпроўе можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

6
Сбрендили? / Адказаць
07.08.2018 / 08:31
Кто деньги дает на реставрацию того. где никто не живет,  и кто туристов водит по проселочным дорогам и лесным тропам. что ценные сведения для шпионов? Рядом идет война с оружием в руках России на территории Украины
1
літвяк / Адказаць
09.08.2018 / 14:26
У Быхаве так называемую сінагогу не могуць ужо гадоў 35 паштукатурыць і зрабіць дах. А будынку больш за 500 год. Крэпасьць знарок падпалілі падчас перабудовы заваліўшы на падлеткаў, так што засталіся толькі сцены. Між тым можна было зрабіць ''залатое кальцо'' Баркалабаўскі манастыр -- Стары Быхаў -- Рагачоў -- Жлобін -- Рэчыца--Гомель і далей па Прыпяці на турысцкіх параходах. Таксама на конях па партызанскіх тропах. У Быхаўскім раёне былі моцныя партызанскія атрады.
         Турыстаў трэба завабліваць экзотыкай, А праплыць па Дняпру на лодках хацяб ад Баркалабава да Рагачова, з начоўкамі каля партызанскіх кастроў, ды з рыбацкай юхой і з шклянкай вясковага ''віскі'' -- гэта хвалюючая вандроўка на ўсё жыццё...  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру