Выдавецтва «Галіяфы» падрыхтавала спіс кніг з невялічкімі апавяданнямі, якія зручна чытаць у дарозе і якія не зоймуць шмат месца ў валізках.

 

«Сечка» Андрэя Федарэнкі

136 старонак цікавых і месцамі смешных гісторый пра мову, літаратуру і працу рэдактара. Гэтыя літаратурныя эсэ Андрэй Федарэнка пісаў на працягу дзесяці гадоў. «Мазаіка з перлаў», — так кажа пра кнігу крытык і літаратуразнаўца Марыя Верціхоўская. 

«Ветровое стекло» Стаса Ільіна

Дзённік эмігранта з Беларусі, у якім Стас піша пра сваю працу дальнабойшчыкам. Кожны запіс — гэта захаваны фрагмент з жыцця на дарозе. 

 

«Limbo» Андрэя Бондарава

Таксама невялікая і — што самае галоўнае — вясёлая кніга пра прыгоды мастака ў далёкай Індыі. Шмат фотаздымкаў, гумару і цікавых гісторый.

«Штрыхкоды» Франц Сіўко

Погляд аўтара на свет, на падзеі, на сябе. У сваіх эсэ Франц Сіўко закранае не толькі маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы — мовы, адносін і жыцця ўвогуле, — але і смакавіта піша пра падарожжа.

«Мой цвік» Аляксея Палачанскага

Зборнік апавяданняў, які прынёс аўтару перамогу ў прэміі «Дэбют» у 2015 годзе. Кніга надзвычай асабістая — у ёй шмат мадыфікаваных жыццёвых сітуацый, у якія трапляў сам аўтар.

«Па-беларуску рэдка выходзяць кніжкі, якія пішуцца з такой смеласцю. Нарэшце кагосьці ў новай беларускай літаратуры немагчыма пераказаць. Тонкая кніжка пра тоўсты цвік», — так у 2014 годзе выказаўся пра кнігу пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0