Маскоўскі патрыярх Кірыл 31 жніўня наведае Стамбул і сустрэнецца з Сусветным патрыярхам Варфаламеем. Пра гэта паведаміў Офіс генеральнага сакратара Святога Сінода Канстанцінопальскага патрыярхата.

Сустрэча адбудзецца па ініцыятыве патрыярха Кірыла.

Сустрэча будзе тычыцца пытання ўкраінскай аўтакефальнай царквы, паведамляюць СМІ.

У ліпені Сусветны патрыярх апублікаваў зварот, у якім заявіў, што канчатковай мэтай Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы з'яўляецца прадстаўленне ўкраінскай царкве аўтакефаліі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0