06.08.2018 / 12:42

Міліцыя знайшла мужчыну, які збіў работнікаў кавярні на Зыбіцкай 15

Міліцыя знайшла мужчыну, які збіў работнікаў Döner King на Зыбіцкай з-за таго, што тыя адмовілі даць яму прадэгуставаць каву, піша ГУУС Мінгарвыканкама.

18 ліпеня каля 12-й ён зайшоў у Döner King і папрасіў зрабіць яму кавы, але з папярэдняй дэгустацыяй. Так ён хацеў праверыць, ці варта яму браць тут каву. Яму адмовілі, пасля чаго мужчына стаў біць работнікаў установы, а потым пайшоў з кавярні.

Нападнікам быў часова непрацуючы раней несудзімы 35-гадовы жыхар сталіцы. Супрацоўнікам міліцыі мужчына патлумачыў, што збіў работнікаў з-за таго, што за некалькі дзён да таго яму тут прадалі няякасны тавар.

0
суд / Адказаць
06.08.2018 / 12:46
быў не судзімы, стане судзімы.
1
Бенедзікт / Адказаць
06.08.2018 / 12:49
Хто ён такі, адкуль, якое яго прозьвішча? Адсутнасьць адказаў на гэтае пытаньне наводзіць на пэўныя падазрэньні. 
11
кавалюб / Адказаць
06.08.2018 / 12:51
Каву паусюль гатуюць дзярмовую а дзяруць грошау будзь здароу, хочацца набiць лыч
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру