Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
«Паводле звестак следства, невысветленая асоба 3 жніўня прадала маладым людзям асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Увечары 4 жніўня кампанія з 8 чалавек, чацвёра з якіх - непаўналетнія, сабралася ў кватэры загінулай дзяўчыны». Яе бацькоў дома не было.
Паводле супрацоўнікаў наркакантролю Першамайскага РУУС Мінска, рэчыва было расфасаванае з дапамогай электронных вагаў у пустыя капсулы ад медыцынскіх прэпаратаў. Кожнаму прыпала па 2 капсулы з наркотыкам. Па адной капсуле прысутныя ўжылі адразу.
Праз некаторы час гаспадыні «вечарыны» стала блага. Выклікалі «хуткую», але рэанімацыя не дапамагла: дзяўчына памерла.
Распачатая крымінальная справа па артыкуле «незаконны зварот псіхатропных рэчываў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць чалавека».