Вядомы Youtube-блогер Яўген Вальноў патэлефанаваў у адзін з менскіх інтэрнатаў. Ён назваўся супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Пататавым і загадаў жанчыне падысці да дымавога датчыка і пракрычаць пароль галасавога кіравання па-англійску, які будзе яго адключаць, піша «Белсат».

Спачатку вахцёрка ўсумнілася ў сапраўднасці праверкі, але Вальноў яе пераканаў.

Жанчына сказала, што не ведае англійскай і папрасіла сваю калегу запісаць пароль.

Пароль складаўся са словаў «Лука хай лоў» — на ўключэнне, і «Жыве Беларусь! Жыве вечна!» — на выключэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0