06.08.2018 / 19:25

Энтузіяст зрабіў беларускамоўную прашыўку на фітнэс-бранзалет Xiaomi Mi Band 3 і цяпер трэба, каб тры чалавекі яе ўхвалілі 19

Mi Band — гэта папулярны фітнэс-бранзалет, які дазваляе сачыць за сваім станам. 

«На адным з форумаў, прысвечаных дэвайсам Xiaomi з'явілася адмысловая праграма, якая дазволіла ставіць прашыўкі на MiBand незалежна ад Mi Fit - GadgetBridge.

Пабачыўшы гэта, я вырашыў зрабіць беларускую лакалізацыю, — піша нам наш чытач Станіслаў Сілкін. — Пераклад быў зроблены, але пазней я высветліў, што для выхаду білду трэба пацвердзіць перакладзеныя радкі як мінімум трыма карыстальнікамі, аб чым я і прашу чытачоў».

Якім чынам пацвердзіць пераклад?

1. Рэгіструемся на форуме, прысвечаным Mi Band 3.

2. Уваходзім у перакладніцкі партал.

3. Пераходзім у раздзел Firmware.

4. Шукаем беларускую мову ў спісе.

4. Калі пераклад падабаецца, націскаем на зорачку каля яго ў раздзеле Suggestions.

5. Profit! Чакаем, пакуль білд будзе створаны, а калі будзе цікавасць і энтузіязм, то чакаць давядзецца нядоўга:)

Як паставіць білд на сваю прыладу праз Gadget Bridge?

Што спатрэбіцца:

1. Арыгінальная праграма Mi Fit павінна быць усталявана на вашым тэлефоне і спалучана з Mi Band 3. Калі ваш фітнэс-бранзалет падлучаны і працуе належным чынам з арыгінальным кітайскім ПЗ, то можна пачынаць. На гэтым этапе яшчэ аднім важным пунктам будзе ўключэнне «Рэжыму бачнасці» (Discoverable mode) ў Mi Fit, каб іншыя праграмы маглі ўбачыць ваш бранзалет:

2. Калі ўсё вышэйапісанае зроблена, вам спатрэбіцца ўсталяваць мадыфікаваную праграму GadgetBridge (якая падтрымлівае Mi Band 3) на сваю Android-прыладу.

3. Калі працэс усталявання праграмы завершыцца, адкрыйце GadgetBridge і дайце ўсе дазволы, якія патрабуе праграма. Пасля гэтага націсніце на блакітную круглую кнопку (з сімвалам «+») ўнізе экрана, каб дадаць новую прыладу:

4. Працэс Сканавання можа заняць некалькі хвілін і можа нават перарывацца. У такім выпадку спыніце працу праграмы GadgetBridge і паўтарыце спробу (на праладах з Android 6.0+ неабходна ўключыць вызначэнне месцазнаходжання (раздзел «Бяспека і месца» > «Месцазнаходжанне»), каб знаходзіць новыя Bluetooth-прылады). Калі прыладу ўсё роўна не атрымліваецца знайсці, выключыце Bluetooth, адкрыйце GadgetBridge і дазвольце праграме ўключыць Bluetooth самастойна. Калі ваш Mi Band 3 з'явіцца ў спісе, націсніце на яго, а затым на кнопку «Назад».

5. Калі вы вернецеся назад, пачнецца працэс падключэння, і прылада папросіць вас націснуць на кнопку для завяршэння наладкі.

6. Калі ўсё зроблена правільна, вы ўбачыце падлучаную прыладу ў галоўным меню GadgetBridge з блакітным значком і статусам «Connected» (Падключана).

7. Пасля падключэння свайго фітнэс-бранзлета з GadgetBridge можна пачынаць усталяванне прашыўкі. Каб усталяваць прашыўку, адкрыйце свой менеджар файлаў (калі такога няма, то можаце ўсталяваць Total Commander з Google Play, праверана на Nokia 6, працуе), знайдзіце файл прашыўкі (*.fw), націсніце на яго і выберыце GadgetBridge (калі нешта пойдзе не так, скарыстайцеся іншым менеджарам файлаў):

8. Цяпер праграма спытае, ці хочаце вы ўсталяваць прашыўку. Націсніце на кнопку «Усталяваць» (Install), пачакайце, пакуль працэс завершыцца і атрымлівайце асалоду ад новай прашыўкі!

Станіслаў Сілкін

4
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
06.08.2018 / 20:22
Падлучыцца не існуе ў прыродзе. Ёсць далучыцца, але значыць яно не тое самае, што і падключыцца. Досыць ужо нязграбных наватвораў. Мы маем сваё адвечнае падключыцца і шмат аднакаранёвых з ім слоў (словаўтваральнае гняздо). Як вядома, гэта паказвае на свойскасць слова ў мове, наколькі яно гарманічнае з гледзішча ўнутранай спецыфікі мовы, колькі ўтварае сувязей ўнутры яе самой. Параўнайма: ключ, падключаны, выключыць (скрозь корань -ключ-, вядомы ўсім славянскім мовам; паходзіць ад праславянскага ključь). Залічваць падключыцца да трасянкі або багацця рускае мовы няма падстаў. Гэта беларускае слова прызнавалі сваім выдатныя беларускія літаратары. Уражанне пра трасянку суб'ектыўнае і грунтуецца на першаснасці рускай мовы для таго, хто робіць такія ацэнкі, фобіяй перад фанетычнымі асаблівасцямі беларускай мовы (у гэтым выпадку — зацвярдзелае "ч"), маўляў, беларускае слова — тое ж рускае, але сказанае з акцэнтам. 

Адно цешыць, што не дадатак (бязглуздая калька з рускае), а праграма (адзіны слушны адпаведнік англійскаму application). Але ўсё адно галасаваць за гэты тандэт мы не маем аніякага права.

1
Vadzim / Адказаць
06.08.2018 / 21:04
На заглавном фото 2й мибэнд, не по феншую...
6
bhagawan / Адказаць
06.08.2018 / 21:40
možna jašče łacinku dadać :)
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру