10.08.2018 / 10:32

Што прывезці з Беларусі ў падарунак замежніку 11

Збіраючыся за мяжу па справах ці ў адпачынак, многія прыходзяць у замяшанне, што ўзяць такога з сабой беларускага, каб і замежніку стала прыемна, і самому не сорамна. Ніжэй мы сабралі для вас ідэі такіх рэчаў і месцаў, дзе гэтыя рэчы можна прыдбаць. Пачнём з гандлёвых кропак, што змяшчаюць у сабе найбольшы асартымент беларускіх тавараў, прыдатных для падарункаў.

Крама Symbal.by

Бадай самая вядомая крама з нацыянальнымі сувенірамі. У наяўнасці тут больш за тысячу таварных пазіцый: выбіраць ёсць з чаго. Ёсць кнігі і цішоткі, кубкі і вышыванкі, гарбата і мыла, шмат упрыгожанняў… Плюс крамы яшчэ ў тым, што абраць і купіць падарунак можна як у краме ў цэнтры Мінска, так і замовіць праз сайт дастаўку ў любую кропку свету.

Сайт: symbal.by.
Адрас: г. Мінск, пр-т Машэрава, 18 (ст.м. Плошча Перамогі).
Графік работы: штодзень з 10:00 да 20:00.
Тэлефоны: +375 (29) 177-35-18; +375 (33) 357-35-18.

symbal.by

«Вялікі дзякуй!»

Крама, стваральнікі якой кіраваліся падыходам: прапаноўваць наведнікам такія тавары, праз якія не было б сорамна рэпрэзентаваць Беларусь. Размяшчаецца крама на адной з самых «свабодных» вуліц сталіцы — Кастрычніцкай. Тут немалы асартымент сучасных рэчаў, прыгожа аформленых і дарагіх на выгляд. Але за дарагі выгляд і дарагая цана. Таму сюды варта ісці, калі жадаеце абраць нешта насамрэч крафтава-ўнікальнае і не асабліва зважаеце на кошт падарунка.

Інстаграм: vialiki_dziakuj.
Адрас: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 23а (ст.м. Першамайская).
Графік работы: штодзень з 12:00 да 22:00.
Тэлефон: +375 (29) 527-77-69.

Таня Капітонава, 34mag.net

«Мой модны кут»

Крама, якую часта блытаюць з Symbal.by. Асартымент у іх падобны, хіба ў «Кута» больш розных дробязяў і меней вопраткі. Цэны таксама амаль усе ідэнтычныя. Месца пазіцыянуецца як крама з нацыянальным каларытам, тут ёсць розныя дробныя сувеніры, упрыгожанні, некалькі відаў цішотак. Прыветны персанал і зручнае месцазнаходжанне ў цэнтры горада. Дастаўка магчымая па ўсёй Беларусі і за мяжу.

Сайт: mmkut.by.
Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 58 — ГЦ «Маскоўска-Венскі», пав. 333 (ст.м. Плошча Якуба Коласа).
Графік работы: штодзень з 11:00 да 20:00.
Тэлефоны: +375 (29) 621-58-78; +375 (44) 508-58-90.

mmkut.by

Крама «Дарэчы»

Яшчэ адна падобная крама нацыянальнай атрыбутыкі. Ёсць дробныя рэчы з арнаментам ці Пагоняй, цішоткі, бейсболкі і іншае. Цэны аналагічныя «Моднаму куту» і «Сымбальбаю».

Інстаграм: krama_darechy.
Адрас: г. Мінск, вул. В.Харужай, 1а — ГЦ «Сілуэт», 1 пав., шэраг 2, месца 4 (ст.м. Плошча Якуба Коласа).
Графік работы: штодзень з 10:00 да 20:00.
Тэлефоны: +375 (29) 387-24-88; +375 (29) 911-31-89.

Крама Kropka

Месца пазіцыянуецца як «утульная крамка падарункаў і сувеніраў ручной работы, аўтарскіх вырабаў і дызайнерскіх рэчаў». Фішка гэтай крамы: тут можна распрацаваць канцэпцыю карпаратыўных падарункаў разам са спецыялістам, і гэта не каштуе дадатковых грошаў.

Сайт: art-kropka.by.
Адрас: г. Мінск, вул. Зыбіцкая 8/1 (ст.м. Няміга).
Графік работы: аўт-ндз з 11:00 да 20:00, пн — выхадны.
Тэлефоны: +375 (44) 501-36-61.

art-kropka.by

«Лянок»

Для знатакоў сапраўдных тканін і аматараў натуральнага падыдуць беларускія вырабы з лёну. Найбольшы асартымент ільняных тканін, абрусаў, бялізны і вопраткі прадстаўлены ў вядомай краме «Лянок» на праспекце Незалежнасці.

Сайт: lyanok.by.
Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 46 (ст.м. Плошча Якуба Коласа).
Графік работы: пн-пт з 10:00 да 20:00, сб: 10:00-19:00, ндз — выхадны.
Тэлефоны: +375 (17) 224-81-44; +375 (29) 686-14-31; +375 (33) 334-11-89.

lyanok.by

Крама «Ў»

Пазіцыянаванне крамы: «найлепшыя вырабы беларускіх мастакоў і дызайнераў: паштоўкі, альбомы па мастацтве, упрыгожанні, вопратка, сувеніры, цацкі, нататнікі і інтэр'ерныя рэчы».

Сайт: ygallery.by.
Адрас: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19, уваход з боку вул. Леніна з двара (ст.м. Першамайская).
Графік работы: штодзень з 12:00 да 20:00.
Тэлефон: +375 (29) 366-75-16.

 facebook.com/pg/ygalleryshop

Этнакрама «Рагна»

«Асартымент нашай крамы — гэта простыя спажывецкія рэчы, арыгінальныя сувеніры і падарункі ў беларускім этнастылі. Адбор тавару для гандлю адбываецца на падставе традыцыйнасці, натуральнасці, эстэтыкі і функцыянальнасці». Ёсць функцыя замовы праз сайт, дастаўкі па Мінску і Беларусі.

Сайт: ragna.by.
Адрас: г. Мінск, вул. Сухая, 4 (альбо Караля, 22), ст.м. Фрунзенская.
Графік работы: пн-сб — з 10:00 да 20:00, ндз — з 10:00 да 17:00.
Тэлефоны: +375 (44) 541-47-68, +375 (29) 834-69-87.

ragna.by

«Князь Вітаўт»

Калі вы жыхар (-ка) Берасця, або проста ў нейкі момант жыцця вам выпала неабходнасць купіць беларускія сувеніры ў Брэсце, зазірніце ва ўтульную краму «Князь Вітаўт». Таксама яны ажыццяўляюць дастаўку.

Сайт: kniaz.by.
Адрас: г. Брэст, вул. Савецкая, 55.
Графік работы: штодзённа з 10:00 да 21:00.
Тэлефоны: +375 (162) 59-32-94; +375 (33) 699-24-96.

vk.com/kniaz_vitaut

Крамы LSTR Adzieńnie, Honar, Fainy.by

Вырабляюць і прадаюць эксклюзіўную вопратку. Прадукцыя іх вельмі якасная, вырабленая ў Беларусі і адметная беларускасцю. Кошты вышэйшыя за сярэднія, як і звычайна на эксклюзіў і крафт. Таму калі вы хочаце падарыць блізкаму чалавеку якасны і арыгінальны прадмет адзення, то паглядзіце сайты гэтых брэндаў — магчыма, у іх ёсць якраз тое, што вы шукалі.

Сайт LSTR: lstr.by.
Адрас LSTR: г. Мінск, ГЦ «Маскоўска-Венскi», пр-т Незалежнасцi, 58, 3-ці паверх, павільён 317 (ст.м. Плошча Якуба Коласа).
Графік работы LSTR: штодзень з 11:00 да 20:00.
Тэлефоны LSTR: +375 (29) 348-81-86; +375 (29) 726-53-20.

Сайт Honar: honar.by.
Адрас шоу-рума Honar: г. Мінск, вул. Куйбышава, 22 корпус 6 памяшканне 106 (ст.м. Плошча Перамогі).
Графік работы Honar: аўт-пт — з 12:00 да 20:00, сб — з 12:00 да 17:00, пн — выхадны.
Тэлефоны Honar: +375 (29) 628-38-73; +375 (29) 779-08-58.

Сайт Fainy.by: fainy.by
Адрас Fainy.by: г. Мінск, вул. Славінскага 12, пак. 101 (канцавы прыпынак аўт. №15, 34, 100 і тр. №35, 38, 68).
Графік работы Fainy.by: пн-чцв — з 09:00 да 18:00, пт — з 09:00 да 16:30, сб, ндз — выхадныя.
Тэлефоны Fainy.by: +375 (17) 237-02-62; +375 (29) 637-62-62; +375 (29) 537-62-32.

fainy.by

Сувеніры таксама можна знайсці і ў дзяржаўных крамах накшталт ЦУМа, ГЦ «На Нямізе» або адмысловых кропак у горадзе ці гандлёвых цэнтрах.

У звычайных гіпермаркетах або ўнівермагах вы можаце падабраць ядомыя падарункі ці рэчы, якія высока цэняцца замежцамі. Прапануем вам міні-спіс падобных тавараў, унікальных для нашай краіны і здольных не сапсаваўшыся перажыць памежныя перавозкі.

Згушчанка

Рагачоўская ці глыбоцкая — вырашаць вам. Можаце завезці для дэгустацыі абедзве бляшанкі.

nabyvaj.by

Бярозавік

Чыпсы пласцінкамі

Бабруйскі зефір

Журавіны ў цукры

Квас

Медавуха, збіцень, хрэнавуха

Беларускі бальзам

 

kristal.by

Піва ад Trye Beer

Прыгожыя бутэлькі крафтавага піва могуць парадаваць замежных півааматараў. Асабліва добрыя водгукі ў іпы «Хмелішча», імперскага стаўта «Цмок» ды гозэ «Чабор». Можна і захапіць увесь набор стыляў.

pivo.by

Касметыка

У беларускіх кампаній можна знайсці прэзентабельныя прадукты дастойнай якасці, а цэны ў беларускай касметыкі куды ніжэйшыя за цэны імпартных аналагаў.

 kyky.org

Калготкі Conte

Гарадзенскія калготкі Conte даўно сталі брэндам якасці і зручнасці. Паспрабуйце прывезці пару на ацэнку замежнай сяброўцы.

conte.by

Рэчыцкія ручнікі

Мяккія, надзейна пафарбаваныя, танныя.

kyky.org

Бялізна «Блакіт»

Добрая, шчыльная тканіна і трывалы колер. Асабліва ацэняць знаёмыя з Расіі, на кантрасце з мясцовай тэкстыльнай прадукцыяй.

blakit.by

Халвічныя батончыкі «Алёнка» ад «Камунаркі»

Цукеркі нядаўна з'явіліся, але паспелі спадабацца ласухам. Раім пакаштаваць і вам. Спадабаецца — пачастуйце замежнікаў.

velesk.com

Гэта не вычарпальны шэраг дастойных прэзентаў з нашай краіны. У кожнага будзе свой ідэальны «дораны конь» — гэты артыкул хіба дапаможа лепей сарыентавацца. Дадавайце вашы ідэі трапных беларускіх падарункаў у каментары.

 

Чытайце яшчэ:
Дзевяць беларускіх прадуктаў, якія дзівяць іншаземцаў

Ганна Клімовіч

2
хамса / Адказаць
10.08.2018 / 10:48
Макей - аўтарскія скураныя вырабы.. майму гаманцу больш за 15 год (рэч, якой карыстаешся штодня) - ні разу ў выглядзе не страціў.. ёсць у іх і з арнаментам рэчы
5
Satan / Адказаць
10.08.2018 / 11:36
хамса, ага, у меня второй кошелек ихний. Один шесть лет таскал, можно было бы ещё канеш потаскать, но жена новый подарила) А бальзамы да! Я всегда везу. И бульбаш бальзам тоже. А медовуху не везите. После чешских медовин наша медовуха отстой. Да, она и без медовин не очень тоже. Похмеляться разве что ей норм) Чипсы какбэ пластинками...ну это.. чешские чипсы какбэ получше будут.
1
хамса / Адказаць
10.08.2018 / 12:59
а маленькія пляменнікі са Штатаў найвысока ацанілі нашыя кукурузныя палачкі (Хрумсцік - бадай і ў нас адзіны, хто вырабляе палачкі, што называецца 'смак нашага дзяцінства') малая сказала, што ў Штатах такіх няма.. вось вам і краіна кукурузы)
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру