У выніку магутнага выбуху на ўскраіне італьянскага горада Балоння 65 чалавек атрымалі раненні. Людзі атрымалі траўмы ад аскепкаў, якія разляталіся ў выніку выбуху. Таксама паведамляюць, што 2 чалавекі загінулі.

У дамах, якія знаходзіліся каля трасы, разбітыя вокны. Таксама абрынулася частка аўтамагістралі.

Выбух прагрымеў у выніку аварыі на трасе пры ўдзеле грузавіка і грузавіка-цыстэрны, які, магчыма, перавозіў выбуховыя рэчывы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0