У Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці, які мяжуе з Мсціслаўскім раёнам, прынялі рашэнне аб фарміраванні добраахвотных народных і казацкіх дружын для кантролю беларуска-расійскай мяжы і дапамогі памежнікам.
Падставай для такога рашэння Адміністрацыі Хіславіцкага раёна стала пастанова ўрада Расіі ад 1995 года «Аб парадку прыцягнення грамадзян да абароны дзяржаўных межаў».
Акрамя магчымага наплыву замежнікаў, адной з прычын стварэння добраахвотных дружын стала вялікая колькасць кантрабанды, якая трапляе ў Расію з Беларусі.
У дружыннікаў будзе права ўдзельнічаць у кантрольных мерапрыемствах — ім выдадуць пасведчанні і нагрудныя знакі.
0
0
0
0
0
0