Карпарацыя UC Rusal расійскага бізнэсмена Алега Дзерыпаскі пачне ў жніўні кансервацыю электролізных магутнасцей Надвоіцкага алюмініевага завода ў Карэліі, паведамляе РБК.
Завод, арыентаваны на амерыканскі рынак, ужо чатыры месяцы працуе толькі на склад, генеруючы істотныя страты.
Вашынгтон у красавіку ўвёў санкцыі супраць Дзерыпаскі і падкантрольных яму кампаній, у тым ліку En+ і UC Rusal.
Пасля санкцый Надвоіцкі алюмініевы завод пазбавіўся рынкаў збыту і стабільных паставак сыравіны, прадукцыя завода стала незапатрабаванай, таму што вытворчасць была цалкам арыентавана на амерыканскі рынак.