У Стаўбцоўскім раёне 6 жніўня каля 23:20 на 272 км трасы Брэст — Мінск — мяжа РФ каля вёскі Залужжа 44-гадовы мінчук, кіруючы «Нісан Альмера», збіў 39-гадовую жыхарку Стаўбцоўскага раёна, якая знаходзілася на праезнай частцы. Следам на яе наехаў 28-гадовы жыхар Мінскага раёна на «Рэно Меган», паведамляе сайт УВД Мінаблвыканкама.
Жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння.
Участак дарогі асветлены не быў, флікераў жанчына не мела.