Самыя высокія прахадныя балы на платным у БДУІР на IT-спецыяльнасці, у БНТУ — на мытную справу. Пра гэта сведчыць інфармацыя, прадстаўленая ВНУ, паведамляе БелТА.

Так, у БДУІР самымі запатрабаванымі ў абітурыентаў, якія паступаюць на платнае, сталі IT-спецыяльнасці і спецыяльнасці эканамічнага профілю: «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» (прахадны бал у 2018 годзе на бюджэт — 370, на платнае — 317), «інфарматыка і тэхналогіі праграмавання» (371 і 289 адпаведна), «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)» (368 і 279).

У БНТУ спецыяльнасці факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі таксама мелі папулярнасць у тых, хто прэтэндаваў на платныя месцы. Каб паступіць на «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», трэба было набраць як мінімум 243 балы. У той жа час на першым месцы ў платнікаў была «мытная справа», прахадны бал склаў 257, на другім - «кіраванне дызайн-праектамі на прамысловым прадпрыемстве» (247).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0