Стала вядома, хто напісаў заяву на Случака — гэта былы паплечнік «Гавары праўду»
На Ігара Случака, вядомага як «моўны інспектар», што піша заявы на людзей за абразу беларускай мовы, паступіла аналагічная заява. Яе аўтарам стаў нейкі жыхар Рэчыцы. Ён звярнуўся ў міліцыю і папрасіў пакараць Случака за парушэнне заканадаўства аб мовах.
Нагодай стаў відэаролік, запісаны Случаком і грамадскай дзяячкай Алінай Нагорнай.
Па інфармацыі «Нашай Нівы», заяву на Случака напісаў Дзяніс Сцепаненка.

Сцепаненка жыве ў Рэчыцы, нядаўна звярнуў на сябе ўвагу тым, што скардзіўся ў міліцыю на мясцовыя інфармацыйныя суполкі Укантакце. Па яго словах, стаміўся ад пастаянных абразаў у свой адрас.
А пасля Сцепаненка паскардзіўся яшчэ і ў КДБ і пракуратуру на міліцыянтаў, бо тыя не знайшлі складу злачынства ў дзейнасці суполкі.
Сцепаненка балатаваўся ў мясцовыя саветы з дапамогай «Гавары Праўду», але Андрэй Дзмітрыеў адхрысціўся ад яго. Маўляў, членам «ГП» Сцепаненка ніколі не быў, але, прызнаў Дзмітрыеў, на выбарах карыстаўся падтрымкай арганізацыі.
Каментары