У Венесуэле знайшлі мёртвым Ендры Санчэса, які перапыніў інаўгурацыю дзейнага прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура ў 2013 годзе. Пра гэта перадае Ren.TV.
Цела 30-гадовага мужчыны знайшлі суседзі ў яго доме, Санчэс быў знойдзены мёртвым з поліэтыленавым пакетам на галаве. Інфармацыю аб прычынах смерці не паведамляюць.
У 2013 годзе падчас інаўгурацыі Мадура Санчэс падмануў ахову і залез на трыбуну, дзе знаходзіўся Мадура. Ён абняў палітыка і папрасіў яго дапамагчы.
«Нікалас, я Ендры, дапамажы мне», — выкрыкнуў мужчына. Санчэс быў асуджаны амаль на 1,5 года турмы.