Футбалісты барысаўскага БАТЭ сёння правядуць першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць азербайджанскага «Карабаха». Гульня ў Баку пачнецца а 20.00 па мінскім часе.
Матч будзе судзіць брыгада арбітраў з Швецыі на чале з рэферы ФІФА Андрэасам Экбергам. Зваротны паядынак за выхад у плей-оф кваліфікацыі адбудзецца 14 жніўня на «Барысаў-Арэне».