Расейскі мільярдэр Алішэр Усманаў прадаў сваю долю ў «Арсенале» спартыўнаму магнату і ўладальніку кантрольнага пакета акцый клуба Стэну Кронке, паведамляе sports.ru.

Адзначаецца, што кошт 30% акцый, якія належалі Усманаву, склаў 550 мільёнаў фунтаў.

Выкуп будзе прафінансаваны ў асноўным за кошт крэдыту ад Deutsche Bank, а таксама ўласных сродкаў Кронке (у памеры каля 45 мільёнаў фунтаў).

Гэтая здзелка адзначыла завяршэнне шматгадовага акцыянернага канфлікту паміж саўладальнікамі лонданскага клуба. Пасля яе завяршэння Кронке стане аднаасобным уладальнікам.

Раней паведамлялася, што Усманаў прапаноўваў амерыканскаму бізнесмену выкупіць яго долю ў «Арсенале» за 1,3 мільярда даляраў, але здзелка не адбылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?