07.08.2018 / 13:08

Міністр: праз пяць-шэсць год будаваць жыллё ў Мінску спыняць 19

«Гэта немінучая перспектыва, — заявіў сёньня журналістам міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны. — Калісьці наступіць мяжа ўнутры Менскага гарадзкога кальца, піша радыё «Свабода».

Мы сыходзім з таго, што ў сталіцы можна пабудаваць яшчэ прыкладна 5 мільёнаў квадратных мэтраў жыльля. Калі разьлічваць, што штогод будаваць каля мільёну, то застаецца пяць, максымум шэсьць гадоў».

Міністар сказаў, што для тых, хто не пасьпее пабудавацца за гэты час у сталіцы, застаецца варыянт гарадоў-спадарожнікаў. Прыкладам такіх гарадоў будуць Смалявічы.

Ён сказаў, што ўжо прынятае рашэньне пашырыць аўтатрасу ад Кургану Славы да Смалявічаў. Таксама будуць палепшаныя чыгуначныя камунікацыі, і ў перспектыве шмат людзей будуць жыць у гарадах-спадарожніках.

Паводле міністра, ужо да канца году міністэрства мае выдаць спецыяльны заканадаўчы акт пра тое, што забудоўцы павінныя будуць сыходзіць ад спрошчанай здачы жыльля.

«Здалі дом — а потым зноў пачынаецца будаўніцтва: людзі цягнуць будаўнічыя матэрыялы і робяць унутраныя работы. З цягам часу дойдзем да таго, што будзем здаваць кватэры з поўнай аддзелкай, з мэбляй і з удзелам дызайнэраў», — сказаў Анатоль Чорны.

Міністар дадаў, што сёлета за першае паўгодзьдзе сярэдні кошт аднаго квадратнага мэтру жыльля забудоўцы зьнізілі да 829 рублёў.

0
Вадзім Пятровіч / Адказаць
07.08.2018 / 13:22
Сказачны ідыёт )))
1
сік / Адказаць
07.08.2018 / 13:40
Жыллём беларусаў будуць канцтабары, калі захаваецца сучасная ўлада.
0
вусцішны троль / Адказаць
07.08.2018 / 13:42
Спадар міністар, а давайце спачатку, у якасці эксперыменту, пачнём прымяняць гэту практыку ў Драздах. Поўнасцю спынім там будаўніцтва катэджаў, ну альбо давайце ўціснім там шматпавярховік з сацыяльным жыллём паміж домам Шчоткінай і вашым катэджам?
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру