Інцыдэнт адбыўся ноччу 5 жніўня ў клубе «Войс» на Цвярской вуліцы ў Маскве. Як паведамляе «Маскоўскі камсамолец», Самі Насэры з братам адпачывалі ў клубе, але паводзілі сябе занадта гучна, што не спадабалася кампаніі па-суседству. Да іх падышлі і зрабілі заўвагу, пасля чаго пачалася бойка.

Паліцыя ўжо знайшла тых, хто збіў Насэры. Выявілася, што хлопцы — турысты з Беларусі.
Зранку 6 жніўня Насэры звярнуўся ў інстытут Скліфасоўскага. Яму аказалі меддапамогу і адпусцілі.
Каментары