Пра гэта паведаміла «Свабодзе» дачка рэдактаркі TUT.by Галіны Уласік Валерыя.

«Мне патэлефанавалі са Сьледчага камітэту, паведамілі, што маці затрыманая паводле артыкулу 349 Крымінальнага кодэксу на трое сутак. На пытаньне, ці можна зь ёй зьвязацца, адказалі, што не, у яе забралі мабільны тэлефон.

Паведамілі таксама, што ўтрымлівацца яна будзе ў ЦІП на Акрэсьціна, можна прывезьці перадачу», — распавяла Валерыя Уласік.

Ад раніцы 7 жніўня два паверхі офісаў партала TUT.by, размешчаных у БЦ Omega Tower, ачапілі супрацоўнікі спецслужбаў.

Следчы камітэт расследуе абсурдную справу за несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, які пацягнуў істотную шкоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0