Прэзідэнт Украіны - Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Пятро Парашэнка даручыў распрацаваць законапраект, які прадугледжвае замену вайсковага вітання ва Узброеных сілах Украіны савецкага ўзору «Добры дзень, таварышы!» і «Жадаем (жадаю) здароўя!» на «Слава Украіне!» і «Героям слава!», піша Укрінфарм.

Новае вайсковае вітанне будзе выкарыстоўвацца падчас вайсковага парада ў Дзень Незалежнасці ў Кіеве 24 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0