Украінскі рэжысёр, палітвязень Крамля Алег Сянцоў, зняволены ў калоніі горада Лабытнангі ў Расіі, знаходзіцца ў кепскім стане. У прыватнасці, у яго моцна знізіўся гемаглабін, што прывяло да анеміі, а таксама вельмі нізкі пульс, каля 40 удараў у хвіліну. Пра гэта Грамадскаму паведаміў адвакат Дзмітрый Дзінзе пасля наведвання Сянцова.

Ён адзначыў, што ў Алега дрэнна з сэрцам, і яго два разы спрабавалі ўгаварыць з'ехаць у бальніцу. Яму таксама стала дрэнна з-за таго, што ў Лабытнангі стала вельмі цёпла, а палітвязень цяпер дрэнна пераносіць спёку.

Алег адчувае слабасць ва ўсім целе.

Адвакат паведаміў, што спыняць галадоўку палітвязень не плануе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0