07.08.2018 / 17:33

У Калінкавічах мужчына парэзаў мінака і накінуўся з нажом на інспектара

У Калінкавічах 3 жніўня мясцовы жыхар параніў нажом мужчыну і супраціўляўся супрацоўнікам міліцыі, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Невядомы параніў нажом мужчыну і схаваўся з месца злачынства. Гэтую інфармацыю пачулі па радыёстанцыі супрацоўнік ДАІ і оперупаўнаважаны Калінкавіцкага РАУС, якія служылі на тэрыторыі раёна. Экіпаж абследаваў прылеглую тэрыторыю, і супрацоўнікі заўважылі падобнага па прыметах мужчыну. Яны выйшлі з аўтамабіля і паклікалі яго. Але калі падышлі да мужчыны, той дастаў з кішэні нож, кінуўся на супрацоўніка ДАІ. Нападніка абясшкодзілі з ужываннем сілы.

Падазраваным быў беспрацоўны 33-гадовы жыхар Калінкавічаў. Прычын свайго ўчынку мужчына не патлумачыў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру