07.08.2018 / 18:39

У Баранавічах сяброўка скрала ў мужчыны пенсійнае пасведчанне і выкінула яго ў сметніцу 1

Пенсіянер 1954 года нараджэння і яго былая сужыцелька, якая прыкладна на 20 гадоў маладзейшая за яго, сустрэліся ў горадзе і вырашылі разам правесці час, паведамілі Intex-press ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Мужчына даў жанчыне ключы ад кватэры. Потым яны разам выпівалі. А праз некалькі дзён гаспадар кватэры выявіў, што ў яго прапала пенсійнае пасведчанне. І напісаў заяву ў міліцыю.

Яго сяброўка не стала адмаўляць, што пасведчанне ўзяла яна. Але патлумачыла, што яе мэтай было не само пасведчанне (яго яна выкінула ў сметніцу на вуліцы), а дзесяць даляраў, якія ляжалі ў ім.

Пасведчанне пакуль не знайшлі.

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па артыкуле 378 КК Беларусі «Крадзеж альбо знішчэнне асабістых дакументаў». Ён прадугледжвае пакаранне ад папраўчых работ або штрафу да пазбаўлення волі.

0
нехта з рабра / Адказаць
07.08.2018 / 20:41
Якi мужчына, такая i сiтуацыя - жыццё балюча вучыць , калi y cтарасцi няма мудрасцi . Цяпер, засталося толькi, заплацiць з пенсii штраф , за '' cяброуку ''.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру