Рэдактар аддзела «Грамадства» партала Tut.by Ульяна Бабаед зараз на волі. Пра гэта напісаў твітар-канал партала Tut.by.
Таксама заснавальнік Tut.by Юрый Зісер сказаў, што пасля допыту адпусцілі Яўгенію Беразюк, былую супрацоўніцу рэдакцыі, якая звольнілася яшчэ ў 2016 годзе.
Нагадаем, раней паведамлялася, што яе і іншых рэдактараў Tut.by і БелаПАН адправілі ў ізалятар на Акрэсціна.