Урад Японіі разглядае магчымасць пераходу на летні час у перыяд правядзення Алімпійскіх Гульняў у Токіа ў 2020 годзе.

Падкрэсліваецца, што разглядаецца магчымасць пераводу гадзіннікаў на дзве гадзіны наперад на час Гульняў. Адзначаецца, што такім чынам улады краіны разлічваюць хоць трохі вырашыць праблему цяжкай летняй спякоты ў Токіа, якая можа стаць прычынай сур'ёзных праблем для спартсменаў, якія выступаюць на свежым паветры.

У той жа час некаторыя члены кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі і ўрада краіны выказалі асцярогу, што пераход на летні час можа ўнесці блытаніну ў эканамічнае і сацыяльнае жыццё насельніцтва. Японія адмовілася ад пераходу на летні час больш за 60 гадоў таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?