07.08.2018 / 21:51

Не такі страшны «Карабах». БАТЭ перамог у Азербайджане 5

Перад гульнёй Лігі чэмпіёнаў у Баку «Карабах» лічыўся безумоўным фаварытам гульні. Каэфіцыенты на БАТЭ дасягалі 4. Аднак на справе выявілася, што нічога звышнатуральнага азербайджанцы не праявілі.

Фота Волі Афіцэравай.

БАТЭ ў першым тайме больш валодаў ініцыятывай. Адзін раз цудоўны момант упусціў Мірка Іваніч. Адзіны гол быў забіты бліжэй да перапынку. Сігневіч з фланга навесіў у штрафную, а там Станіслаў Драгун застаўся адзін супраць ісландскага брамніка «Карабаха» — 0:1.

У другім тайме гаспадары валодалі перавагай, але забіць так і не здолелі. Некалькі разоў выдатную рэакцыю праявіў брамнік БАТЭ Дзяніс Шчарбіцкі. Такая важная перамога ў гасцях.

Праз тыдзень 14 жніўня матч у адказ пройдзе ў Барысаве. Калі БАТЭ пройдзе ў наступны раўнд, то сустрэнецца за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў з галандскім ПСВ.

ЗП

14
Не верю! / Адказаць
07.08.2018 / 22:16
с такой игрой гореть батонам в Борисове
7
Барысаўчук / Адказаць
07.08.2018 / 22:34
Тут у суседа карова здохла, і БАТЭ перамог. Вось напэўна больш перамогі БАТЭ парадуюся
2
morzh / Адказаць
07.08.2018 / 22:48
Bravo, BATE!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру