Пра гэта Паўлюк Быкоўскі паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Журналіст паведаміў Свабодзе, што да яго прыйшлі па «справе БелТА», але ён ужо шмат гадоў не цікавіўся стужкай навінаў БелТА і ня мае ніякага дачыненьня да справы.

Сьледчыя патлумачылі, што прыйшлі рабіць праверку па адрасе, а не да яго асабіста, і маюць ордэр пракурора. Статусу падазраванага Быкоўскі на гэты момант ня мае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0