Следчы камітэт афіцыйна пацвердзіў факт крадзяжу зброі ў Баранавіцкім гарнізоне.
«Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа, распачатая камандзірам адной з воінскіх часцей Баранавіцкага гарнізона, па ч. 3 арт. 294 і ч. 2, 3 арт. 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж і незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі).
Паводле дадзеных следства, начальнік склада зброі і боепрыпасаў адной з вайсковых часцей выкраў зброю і боепрыпасы, якія рэалізаваў як самастойна, так і праз іншых асоб.
У цяперашні час па крымінальнай справе ўзятыя пад варту 14 чалавек, якія мелі дачыненне да супрацьпраўных дзеянняў.
Фігуранты справы даюць прызнальныя паказанні. Выкрадзеная зброя выяўлена», — паведамляецца на сайце ведамства.
Карэспандэнту НН у Следчым камітэце пацвердзілі, што на дадзены момант знойдзеная ўся зброя.